http://4.bp.blogspot.com/_14vrv7ni7HM/TLYyK0PS85I/AAAAAAAABU8/h4xBT0R8kQU/s1600/20101013225550_D0064009.jpg

 

Arquivo do blog

domingo, 13 de janeiro de 2013

Бэнэдыкт ХVI: Бог не з’яўляецца абмежаваннем нашай свабоды

 



RealAudioMP3 13 студзеня Бэнэдыкт ХVI падчас св. Імшы цэлебраванай ў Сіксцінскай капэле удзяліў сакрамэнт Святога хросту 20 дзецям. Традыцыйна ў нядзелю Хросту Пана Святы Айцец прымае да Касцёла дзяцей, працаўнікоў ватыканскіх устаноў. У гаміліі Папа сказаў,што гэтыя дзеці праз Сакрамэнт хросту будуць на заўсёды і глыбока аб’яднаныя з Езусам, у таямніцы Яго смерці, якая з’яўляецца крыніцай жыцця, і будуць удзельнічаць у Яго ўваскрэсеньні, і такім чынам адродзяцца да новага жыцця. Звяртаючыся да бацькоў дзяцей Пантыфік сказаў, што “шлях веры, які пачынаюць сёння іх дзяці ёсць заснаваны на ўпэўненасці і досведзе, што няма нічога большага ад таго, чым пазнаць Хрыста і казаць іншым аб нашым сяброўстве з Ім; толькі ў гэтым сяброўстве сапраўды можна адкрыць вялікі патэнцыял чалавека, і мы можам зазнаць тое, што прыгожае і што робіць нас свабоднымі”....